Арт-алфавіт: у Віцебску шукаюць глыбінны сэнс, закладзены ў літарах

Источник материала:  
03.09.2014 16:30 — Новости Культуры

"Калі ў мінулым "Арт-алфавіце" мы рабілі ўхіл на літару - як гэтакую, то зараз шукаем у ёй глыбінны сакральны сэнс, які заклалі ў яе продкі. Напрыклад, "б" - гэта Бог, "в" - веды. І мы прапаноўваем гледачам паразважаць над гэтым", - тлумачыць Кацярына.

Руны і літары тут "зашыфраваны" ў самых розных відах выяўленчага мастацтва: жывапісе, графіцы, лічбавым друку, габелене, скульптуры і інш.





У сёлетнім праекце ўдзельнічаюць 28 мастакоў з Віцебска, Мінска, Полацка, Наваполацка, Верхнядзвінска, Оршы, Лепеля. Сярод іх як мэтры беларускага мастацтва - Алесь Марачкін, Віктар Шылко, Святлана Баранкоўская, Валерый Магучы, так і пачаткоўцы - студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.







Акрамя таго, Мастацкі музей прадставіў для гэтага праекта творы знакамітага віцебскага мастака - "караля шрыфтоў", вялікага майстра лінагравюры Рыгора Клікушына.



←В Париже открылась выставка, посвященная 200-летию со дня рождения белорусского ученого и дипломата Иосифа Гошкевича

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика