На клубніцах школьнікі зарабляюць больш за паўмільёна
Работа арганізавана наступным чынам. Чатыры атрады вучняў 8—10-х класаў СШ № 1, СШ № 2 райцэнтра, а таксама Порплішчанскай і Крулеўшчынскай СШ, усяго 75 чалавек, прыязджаюць у Крукаўку, дзе размешчаны плантацыі клубніц, і працуюць да паўдня. Зарплата кожнага залежыць ад таго, колькі сабраў ягад. Некаторыя за тыдзень атрымліваюць па паўмільёна і больш.
Два гады таму Касцюкі набылі камбайн для збору ўраджаю чорнай парэчкі, і цяпер сумеснае прадпрыемства не толькі дапамагае камбайнам кансерваваму заводу ў суседнім Глыбоцкім раёне, але нават і Мінскай вобласці. Так, на днях «навінка» пабывала на Ілаўскім вінзаводзе, што ў Мядзельскім раёне, дзе з яе дапамогай убралі 10 гектараў чорнай парэчкі.
— Дзякуючы «Лайкполу» выратавалі ўраджай, — паведаміў дырэктар Ілаўскага вінзавода Андрэй Януковіч. — Толькі закончылі збор, і пачаўся страшэнны ўраган. Ён бы абкалаціў усе ягады.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»
Фота аўтара