Касцёл у Відзах на сваё 100-годдзе атрымае самыя вялікія ў Беларусі абразы

Источник материала:  
30.06.2014 10:44 — Новости Культуры

Палотны маюць памеры 4х2,5 метра і, на думку творцы, стануць найбольшымі ў хрысціянскіх святынях на тэрыторыі нашай краіны.

- Працу над гэтымі незвычайнымі абразамі пачала яшчэ ў сакавіку, - распавядае Аліна Трукан. - Цяпер у стадыі завяршэння ўжо партрэт Яна Паўла ІІ. Вялікія палотны мне даводзіцца маляваць упершыню, таму для зручнасці выкарыстоўваю будаўнічыя рыштаванні.

На Браслаўшчыне творчасць мастачкі Аліны Трукан добра вядомая: яе запрашалі маляваць абразы не толькі для каталіцкіх святыняў, але і для праваслаўных храмаў і стараверскіх малельняў.

Аліна скончыла Рэспубліканскую школу-інтэрнат імя Ахрэмчыка ў Мінску, выгадавала трох сыноў, захапляецца развядзеннем кветак. З яе дапамогаю на тэрыторыі відзаўскага касцёла створаны прыгожыя сакральныя куточкі, у якіх галоўнае месца займаюць мармуровыя камяні з высечанымі на іх словамі святых пасланняў.

А каб стварыць велічныя палотны для алтара, Аліне даводзіцца штодня ездзіць са сваёй вёскі ажно за 30 кіламетраў. Кожны раз, нібы ўпершыню, яна з хваляваннем бярэцца за пэндзаль.

- Жыву з удзячнасцю за Божую міласэрнасць, якая дадзена мне для гэтай працы, - кажа мастачка.
←Солисты балетной труппы Большого театра Беларуси выиграли международный конкурс в Стамбуле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика