"Дару табе квахтуху, ідзі пацалуй свякруху". У Гомелі прайшла фольк-этна-вандроўка
23.06.2014 14:00
—
Новости Культуры
Фольк-этна-вандроўку на вясельную тэму зладзіла Гомельская моладзевая краязнаўчая арганізацыя "Талака" разам з супрацоўнікамі філіяла Веткаўскага музея. На імпрэзе было шмат сюрпрызаў для гамельчукоў: прэзентацыя новай кнігі і мультфільма, выступ гурта Vuraj. Госці частаваліся гарбатай і печывам, танчылі і спявалі разам з музыкамі. Было весела і запальна, як на сапраўдным вяселлі.

У Цэнтральным парку Гомеля, каля будынка Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава сабраліся людзі, якія неабыякава ставяцца да народных традыцый.

Нават выпадковыя мінакі спыняліся, каб пазнаёміцца з АРТ-праектам "Сушка": яны з цікавасцю разглядалі здымкі з вясковымі бабулямі і прыгожымі беларускімі пейзажамі.

Гэтыя моманты з жыцця захавалі талакоўцы і супрацоўнікі Веткаўскага музея падчас экспедыцый у раёны Гомельскай вобласці. Па перыметру віселі аб'явы з кантактамі талакоўцаў, каб усе жадаючыя мелі магчымасць таксама далучацца да этнавандровак.

Мінскі гурт Vuraj прэзентаваў новы альбом "Rajok".
Посмотреть видео (файл 15.5 МБ будет загружен на ваше устройство)
Тыя, хто застаўся да канца імпрэзы, сталі ўладальнікам новай кнігі "Традыцыйнае вяселле: рэканструкцыя вясельнага абраду паводле Брагінскай традыцыі" (аўтары - Алёна Паўлава, Марыся Тульжанкова) і дыска з мультфільмам "Мульт пра вяселле" (мультыплікацыя - Аляксандра Падкапаева, Марыся Тульжанкова, мантаж - Марыя Булавінская, агучка - Марыся Тульжанкова, Яўген Бойка).
-Талака мела гонар прэзентаваць плён сваіх этнаграфічных вандровак. Мы не толькі ездзім кожны год у вёскі, каб паспілкавацца з бабулямі, з носьбітамі традыцый. Мы яшчэ па выніках гэтых экспедыцый выдаем нешта цікавае, - распавяла TUT.BY Марыся Тульжанкова, намеснік старшыні Гомельскай краязнаўчай арганізацыі "Талака". - У тым годзе гэта быў аўдыёдыск, у гэтым - кніга па традыцыйнаму вяселлю разам з аўтарскай мультыплікацыяй. Усё гэта вельмі арыгінальныя рэчы - такі новы падыход да этнаграфіі і ўвогуле да навуковай літаратуры: мы базуемся на этнаграфічных навуковых матэрыялах, але падаем гэта ў моладзевым, актуальным і цікавым стыле.

Марыся Тульжанкова адзначыла: усё, што адбываецца на імпрэзе, яшчэ і дзеля таго, каб заахвоціць людзей да этнавандровак.
- Носьбіты старых традыцый зараз паціхонечку выміраюць: гэтым людзям ужо па 80 год і нават болей, - распавяла Марыся. - І на жаль так сталася, што ў іх не было пераемнікаў - гэта пакаленне Савецкага Саюза, у якога была ідэалогія, якая не грунтавалася на народных каштоўнасцях - культурных і духоўных, таму зараз вельмі важна каб наша пакаленне паспела ўсё гэта перахапіць. У нашай краіне найбольш багата захаваўся фальклор, Беларусь мае такі скарб, і важна гэта цаніць. Мы стараемся гэта папулярызаваць, несці ў масы - раскручваць сярод моладзі як брэнд. У гэтым годзе мы будзем вандраваць з 4 па 6 ліпеня і 10 па 22 ліпеня па Лоеўскім раёне з мэтай сабраць матэрыял ад старых людзей, ад носьбітаў традыцый.

Ну, а што тычыцца шыкоўна ілюстраванай кнігі "Традыцыйнае вяселле: зрабі сам. Рэканструкцыя вясельнага абраду пводле Брагінскай традыцыі", то чытаць яе весела: закаханыя ў беларускую этнаграфію талакоўцы напісалі яе вельмі жыва і цікава. Тут і вясельныя прымаўкі ("Дару табе квахтуху, ідзі пацалуй свякруху", "Дару каробачку жаб, каб не глядзеў на чужых баб") і песні, і нават рацэпт вясельнага караваю.

Ды і сам абрад пададзены вельмі падрабязна. І адбываецца ён не два дні, як зараз прынята, а з чацвярга па панядзелак. "Што можна рабіць у панядзелак, калі вяселле адгулялі?" - запытаецеся вы. Панядзелак, па брагінскай традыцыі, трэці дзень вяселля. "У апошні вечар госці пачынаюць чудзіць. Зранку яны пераапранаюцца ў цыган, старцаў, мужчыны апранаюць жаночае, жанчыны - мужчынскае, і ідуць па вёсцы красці курэй", - распавядаецца ў кніге. Потым у вялікім чане з гэтых курэй вараць суп і частуюць ім гасцей.

Як адзначыла Алена Паўлава, суаўтар кнігі, вяселле - гэта заўсёды актуальная тэма для кожнага з нас, асабліва для моладзі.

- Асабіста для мяне - гэта яшчэ і цікавая спроба праявіць сябе ў новай якасці, таму што я вучуся ў Акадэміі навук і пішу больш у навуковым стылі, - распавяла Алена. - А гэтая кніга напісана на мове, зразумелай для народа, каб наша моладзь ведала, што такое традыцыйнае вяселле. Для нас будзе вельмі прыемна, калі хтосьці будзе гэтыя традыцыі выкарыстоўваць у жыцці.

Засталося дадаць, што падчас вечарыны працаваў філіял Веткаўскага музея, які акрамя цікавых экспазіцый прапанаваў усім, хто заходзіў у музей, гарбату з печывам. Як паведаміў TUT.BY загадчык філіяла Веткаўскага музея Пятро Цалка, тыя экспанаты, што прадстаўлены ў музеі сёння - гэта вынік экспедыцыйнай дзейнасці. Дарэчы, супрацоўнікамі музея былі даследаваны 220 населеных пунктаў Гомельскай вобласці і блізкіх да яе расійскіх рэгіёнаў.

![]() |