Бібліяноч

Источник материала:  

У Полацкай цэнтральнай бібліятэчнай сістэме імя Францыска Скарыны будзе ўпершыню рэалізаваны ўнікальны праект пад назвай «Бібліяноч». Цікава і змястоўна правесці зорную летнюю ноч побач з літаратурнымі героямі, музыкай і мастацтвам змогуць усе жадаючыя.  

Заўзятых чытачоў чакае бібліятэчнае кафэ «Полацкі дворык», дзе адбудзецца знаёмства з творчасцю маладых музыкантаў. Акрамя таго, тут можна будзе палюбавацца карцінамі, прыняць удзел у віртуальнай экскурсіі па вуліцах старадаўняга Полацка. Позна вечарам пачнецца сустрэча з беларускай пісьменніцай Наталляй Батраковай. Арганізатары спадзяюцца, што такія начныя культурныя акцыі, накіраваныя на прапаганду духоўных каштоўнасцей, стануць папулярнымі сярод гараджан.

←Шведское радио: свобода слова и наследие Бергмана

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика