Прылятай, «Залатая пчолка»
27.05.2014
—
Новости Культуры
У Клімавічах 29 мая пачнецца Міжнародны музычны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка».
Удзельнічаць у ім будзе амаль тысяча хлопчыкаў і дзяўчынак з адзінаццаці краін. Сярод навічкоў фэсту — канкурсанты з Узбекістана і Туркменістана. Дарэчы, адзін з чатырох фестывальных дзён будзе прысвечаны 70-годдзю вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Упершыню гасцей парадуюць горад батлейкі, авіяшоу, выступленне аркестра Узброеных Сіл. У час фестывалю ў гарадскім парку разгорнецца традыцыйны беларускі кірмаш, адбудуцца конкурсы малюнка на мальберце і на асфальце, будзе працаваць пляцоўка «Дог-шоу».