На "Ноч музеяў" у Мядзеле будуць частаваць нацыянальнымі стравамі

Источник материала:  

Фота з сайта belarus.by

Мерапрыемства ў межах акцыі "Ноч музеяў" у Мядзельскім музеі народнай славы пройдзе ў пятніцу, 16 мая.

Называецца яно “Ноч музеяў – 2014. У азёрным краі, на адной зямлі…”

Наведвальнікі пабачаць тэматычныя выставы. Некаторыя з іх прадстаўлены пасольствамі розных краін у Беларусі.

У музеі пазнаёмяць з традыцыямі розных нацыянальнасцяў. Адбудуцца дэгустацыя нацыянальных страў, конкурсы, гульні, танцы.

Для дарослых білет каштуе 25 тысяч рублёў, для дзяцей – 10 тысяч.

А каб наведаць мерапрыемства бясплатна, трэба прыйсці ў нацыянальных строях. Прычым, не толькі беларускіх, а і рускіх, яўрэйскіх ды іншых.

Пачатак свята – у 20 гадзін.

 

←Многодетные семьи на конкурсе в Витебске представят свой родовод

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика