На рэгіянальным конкурсе ў Маладзечне ўпершыню ацэняць электронную музыку і мультымедыя
Адна з новых намінацый конкурса, які пройдзе ў 20 раз, прысвечаная электроннай музыцы. Фота wa11papers.ru.
Рэгіянальны конкурс ансамбляў “Веснавы праменьчык” ладзяць у 20 раз. Сёлета ў ім дзве новыя намінацыі.У дзіцячай школе мастацтваў 22 красавіка ў вялікай зале а 10-й гадзіне раніцы пачнецца адкрыты рэгіянальны конкурс ансамбляў “Веснавы праменьчык”.
Ён пройдзе ўжо ў 20-ы раз. І сёлета ў трох намінацыях, распавёў дырэктар школы мастацтваў Уладзімір Яцыновіч.
Адна з іх традыцыйная, дзе будуць удзельнічаць вакальныя ансамблі.
Яшчэ дзве новыя: адна сярод электроннай музыкі, а другая – мультымедыйныя праекты.
Праводзяць конкурс сярод вучняў школ мастацтваў.
Прыедуць і з Мінска, і з Гомеля, і з Магілёва. Будуць і ўдзельнікі рэгіянальнага метадычнага аб’яднання школ мастацтваў з Маладзечна, Вілейкі, Валожына і Мядзела.
Маладзечанскі электроншчык Gran+ цяпер выступае з Masque Noir