У «Мір» і на ўсю ноч
11.04.2014
—
Новости Культуры
З 25-га на 26 красавіка мінскім кінаманам будзе не да сну.
У гэтым месяцы «Кінаноч» пройдзе ў кінатэатры «Мір». З пятніцы на суботу тут пакажуць фільмы «Хуткі Масква—Расія» і «Новы Чалавек-павук: высокае напружанне».
— У адрозненне ад папярэдніх «Начэй», калі гледачам прэзентавалі тры карціны, зараз іх будзе дзве. Абумоўлена гэта іх працягласцю, — тлумачыць Аляксандр Слясарчык, дырэктар кінатэатра.
Наведвальнікаў таксама чакаюць гульні і майстар-класы.
Білеты на кінасеанс ужо ў продажы.