У Мядзеле адкрываецца выстава маладзечанскай мастачкі
03.04.2014
—
Новости Культуры

Праца Ядвігі Сянько. Фота yadviga.belhost.by
У пятніцу, 4 красавіка, у Мядзельскім музеі народнай славы адкрываецца выстава “Святло душы”.На ёй прадстаўлены 37 абразоў, якія напісала маладзечанская мастачка Ядвіга Сянько.
Адкрыццё выставы – у 15 гадзін. У ім прымуць удзел Ядвіга Сянько, праваслаўны і каталіцкі святары. Будуць гучаць духоўныя спевы ў выкананні хораў з мядзельскіх храмаў, паведаміла дырэктар музея Святлана Чарняўская.