Вярнулі пояс праз... стагоддзі
01.04.2014
—
Новости Культуры
На кафедры дызайна мастацка-тэхналагічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, якой загадвае кандыдат тэхнічных навук Галіна Казарноўская, удалося не толькі раскрыць сакрэт стварэння ўнікальных паясоў мінуўшчыны, але і аднавіць іх выраб на сучасным абсталяванні.
На гэта патрабавалася амаль тры гады напружанай працы. У Германіі па тэхнічнаму заданню ўніверсітэта быў спецыяльна зроблены ткацкі станок і перададзены РУП «Слуцкія паясы».
Хоць каштуе такі шаўковы пояс з сярэбранай ніткаю даволі дорага — 70 мільёнаў рублёў — заказаў больш, чым саміх вырабаў!
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»