Касцёл у Відзах Браслаўскага раёна з'явіцца на паштовых картках

Источник материала:  
26.03.2014 10:44 — Новости Культуры

Сёлета спаўняецца сто гадоў з часу пабудовы касцёла Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна. "Белпошта" рыхтуе да выпуску мастацкую маркіраваную картку, прымеркаваную да гэтай падзеі. У абарот яна павінна паступіць 27 сакавіка.



Адзін з самых высокіх храмаў нашай краіны ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Ён пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1914 годзе ў цэнтры мястэчка Відзы, гістарычна вядомы як Троіцкі. Аднак цяпер у храме прыход Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі, таму і ўзгадваецца ён пад гэтым імем.

Падчас Першай сусветнай вайны з-за сваёй вышыні каталіцкі храм стаў ахвярай артылерыйскіх снарадаў. Прабоіны ад баявых дзеянняў можна пабачыць і сёння. Другая сусветная вайна таксама пакінула нядобры след на святыні. Потым савецкія ўлады зрабілі ў касцёле склад ільну, збожжа, а пазней у ім была спартыўная зала для моладзі, дзе нават гулялі ў футбол.

Падчас перабудовы ў 1989 годзе касцёл перадалі вернікам. Пачалася рэканструкцыя святыні. Паступова адрамантавалі вежы, вялізнае акно-"ружу" над галоўным уваходам і агароджы.

Неагатычнае дойлідства і цяпер заварожвае многіх сваёй манументальнасцю і экзатычнасцю.

←В Минск привезут точную копию Императорской короны России

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика