Гарадзенцы напішуць пад дыктоўку гімн Украіны

Источник материала:  
20.03.2014 17:49 — Новости Культуры

Агульнанацыянальную дыктоўку гарадзенцы сёлета напішуць 22 сакавіка а 12 гадзіне ва ўнутраным дворыку будынка па Будзёнага, 48а. Супольна з дыктоўкай пройдзе занятак курсаў "Мова ці кава".

Як расказаў адзін з арганізатараў каардынатар ініцыятывы "Гарадзенская бібліяэтэка" Павел Мажэйка, гэтым разам гарадзенцы запішуць пад дыктоўку гімн Украіны па-беларуску. Такі выбар быў абумоўлены жаданнем падтрымаць суседскі народ у няпросты для іх час. "Акрамя таго, гімн Украіны адзін з самых прыгожых па мелодыі з тых, што я чуў, а тэкст найлепш адлюстроўвае характар украінскага народу", - патлумачыў вядоўца мінскіх курсаў "Мова ці кава" Алесь Залеўскі, які разам з калегай Валярынай Куставай будзе чытаць дыктоўку.

Прыняць удзел у дыктоўцы запрашаюць усіх ахвотных без абмежаванняў ва ўзросце ці нацыянальнасці. Папярэдняя рэгістрацыя непатрэбная. Правяраць вынікі працы выкладчык не будзе. Напісанае застаецца на памяць кожнаму ўдзельніку.

Алесь Залеўскі расказаў, што перад дыктоўкай яны з Валярынай правядуць свой класічны занятак беларускай мовы "Мова цікава", які адрозніваецца інтэрактыўнасцю і дыскусійнасцю. Удзельнікі падыскутуюць над пытаннем "Гродна - гэта сталіца… чаго?" ды пагутараць аб міфах горада. Па традыцыі ўсіх удзельнікаў чакаюць сувеніры і падарункі.

На імпрэзе ўзгадаюць і нядаўна памерлага паэта Рыгора Барадуліна. Госць імпрэзы - спявак Зміцер Вайцюшкевіч з Мінска - выканае свае творы на вершы дзядзькі Рыгора.

Агульнанацыянальная дыктоўка ладзіцца ў Гродне ў сёмы раз. Заўсёды яна збірае шмат людзей, так што некаторыя пішуць нават стоячы. Раней тэксты чыталі вядомыя ў Гродне і Беларусі асобы: Зінаіда Бандарэнка, Данута Бічэль, Генадзь Бураўкін, Віктар Шалкевіч, Тамара Талерчык, Вера Кунцэвіч, Аляксей Пяткевіч.

Чытайце таксама:

Подполковник сломал ногу и умер. Вдова пытается узнать причину трагедии

Милиция ищет насильника, который напал в Румлево на малолетнюю девочку

Гродненский коллекционер взломал электронную почту "коллеги": возбуждено уголовное дело

←М@rt.контакт в цифрах: 8 лет, 101 режиссер и четыре Шекспира

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика