Пройдуць выстава і вечарына ў памяць Ганны Новік
20.03.2014
—
Новости Культуры
Фота з архіву Мікалая Судніковіча Ганна Новік
У выставачнай зале імя Сілівановіча 25 сакавіка а 16 гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы "Старонкі жыцця...".Яна прысвечана 100-годдзю з дня нараджэння паэтэсы і празаіка Ганны Новік, паведаміла навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.
На выставе прадставяць фотаздымкі, дакументы, асабістыя рэчы з фондаў краязнаўчага музея, творы Ганны Новік.
У межах выставы пройдзе літаратурная вечарына, прысвечаная гэтай даце.