Дуэт Алесі Высоцкай і Дзмітрыя Рудыка перамог у "Шансоне ля мора”

Источник материала:  

У Палацы культуры 5 сакавіка прайшло музычнае шоу “Дзве зоркі” – “Шансон ля мора”.

У другім сезоне праекта ўдзельнічалі дзесяць дуэтаў. Спявалі работнікі культуры, медыцыны, “Буддэталяў”, райгазу… Быў і цалкам міліцэйскі дуэт, які складаўся з Ганны Царык і Андрэя Дударчыка.

Кожны дуэт выканаў па дзве песні,  усе яны былі пра каханне.

– Мерапрыемства прайшло ярка і запамінальна, – расказала намеснік дырэктара Палаца культуры Вольга Шляпо. – Удзельнікі творча падышлі да выступлення: стварылі сцэнічны вобраз, стараліся, каб у кожным нумары была цікавая інсцэніроўка.

Вызначала лепшых журы на чале з выканаўцам шансону Сяргеем Славянскім. Уладальнікам Гран-пры стаў дуэт Алесі Высоцкай і Дзмітрыя Рудыка. Дарэчы, Дзмітрый – з Маладзечна, але не першы раз удзельнічае ў вілейскіх мерапрыемствах.

Дыплом першай ступені заваявалі Наталля Блізнюк іКазімір Таўстыка. Дыплом другой ступені – на рахунку Алены Саўрук іАляксандра Высоцкага, трэцяй – у Марыны Заяц іАляксандра Дубаневіча. Астатнія дуэты былі адзначаны ў розных намінацыях, і кожны ўдзельнік  атрымаў прыз.

Апроч журы, за ўпадабаны дуэт маглі прагаласаваць таксама гледачы. Прыз сімпатый гледачоў атрымалі Наталля Блізнюк і Казімір Таўстыка.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота kinoreal.net

 

 

←Около 400 артистов выступят на благотворительном концерте в Витебске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика