У Мінску адкрыецца беларуская кнігарня

Источник материала:  
07.03.2014 15:07 — Новости Культуры

14 сакавіка ў Мінску адкрыецца новая кнігарня выдавецтва "Галіяфы". Пад адным дахам будуць працаваць кніжная крама з беларускімі кнігамі, мастацкая галерэя і лекцыйная прастора.

У кнігарні можна будзе набыць беларускія літаратурныя навінкі, дзіцячыя кнігі, актуальныя беларускія часопісы, гістарычную літаратуру і іншыя ўлюбёныя стравы кніжнага чалавека.

Падчас адкрыцця кнігарня "Галіяфы" прэзентуе новыя кнігі Адама Глобуса "Партрэты" і Юрыя Станкевіча "Брамнік заўжды самотны". У імпрэзе таксама возьмуць удзел Альгерд Бахарэвіч, Зміцер Вішнёў, Вольга Гапеева, Зміцер Плян, Аляксей Харужка і іншыя літаратары, а пачнецца ўсё правакацыйным перфомансам "Тэатра псіхічнае неўраўнаважанасці" (Ілля Сін, Павал Вайніцкі, Яўген Рагозін). Музыка ад Уладзіслава Бубна - аднаго з першых электронных прадзюсараў Беларусі. Уваход вольны, паведамляе Budzma.org.


З 15 сакавіка кнігарня "Галіяфы" будзе працаваць штодзённа з 10:00 да 22:00, без выходных, па адрасе вул. Валгаградская, 6.

←Светлана Бень поставила музыкальный спектакль в витебском театре "Лялька"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика