Мядзведжая акадэмія ўжо красуецца ў смаргонскім парку (ФОТА)
04.03.2014
—
Новости Культуры

Урэшце ўсталявалі скульптурную кампазіцыю, што нагадвае жыхарам пра лоўлю і дрэсіроўку мядзведзяў, якой славіліся Радзівілы ў 17 стагоддзі.
Праект распрацавалі 10 гадоў таму, да 500-годдзя заснавання горада. Праўда, каб скульптуры з паперы перайшлі ў рэальнасць, спатрэбілася 10 гадоў. На гэта папросту не хапала сродкаў, бо кампазіцыю збіраліся выліць з бронзы.
Тады яе аўтар, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, ганаровы грамадзянін Смаргоні, скульптар Уладзімір Церабун вырашыў адліць кампазіцыю з чыгуна. Тым самым у два разы зменшыўшы затраты.
Усталявалі скульптуры ў Смаргоні падчас святкавання горадам Масленіцы, 2 сакавіка.
Фота забяспечана Уладзімірам ЦЕРАБУНОМ.