Аскараносны сеанс

Источник материала:  

Карціну «12 гадоў рабства», прызнаную лепшым фільмам года, у мінскіх кінатэатрах паглядзелі каля 40 тысяч чалавек.

Фільм рэжысёра Стыва Макуіна сталічнай публіцы прэзентавалі мінулай зімой у дзесяці кінатэатрах.

— Гістарычная драма «12 гадоў рабства», я лічу, годна атрымала «Оскар» як лепшы фільм, — кажа генеральны дырэктар УП «Кінавідэапракат» Васіль Коктыш. — На жаль, мы не можам вярнуць яе на экран нават на некалькі дзён. Справа ў тым, што зараз прэм’еры ідуць адна за адной, і знайсці экранны час складана. Кінастужкі і так дэманструюцца гледачам усяго паўтара—два тыдні. Гэта ж датычыцца і такіх папулярных фільмаў, як «Сталінград», «Воўк з Уол-стрыт», якія многія жадаючыя так і не паспелі паглядзець на вялікім экране.

←Как главные женщины Гомеля наводят красоту, Или фотопроект "Пудра"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика