У Брэсце адмянілі канцэрт гурта "Dzieciuki"

Источник материала:  
26.02.2014 10:16 — Новости Культуры

Пра адмену канцэрта гурта "Dzieciuki" ў Брэсце стала вядома за тры дні да запланаванага выступу гарадзенскага калектыва.

Сітуацыю каментуе суарганізатар Яўген Скрабутан:

- Канцэрт немагчыма правесці ў тым месцы, дзе мы яго запланавалі. Спецслужбы нібыта зацікавіліся канцэртам і вельмі баяцца яго правядзення ў Брэсце. Мне здаецца, што гэта звязана з прэзентацыяй альбома гурта "Dzieciuki" ў Менску. Улады і спецслужбы пабачылі, што гурт прыцягвае цікавасць многіх людзей, што на канцэрт прыйшлі не дзясяткі, а сотні людзей.

Нагадаем, што напярэдадні ў сталічным клубе "RePublic" адбылася прэзентацыя альбома "Гарадзенскі гармідар".

У незалежныя СМІ трапілі фота і відэа, якія сведчаць пра вялікую колькасць наведнікаў і прысутнасць нацыянальных сцягоў.

Прычыны прэтэнзій спецслужбаў арганізатарам пакуль невядомыя.

←Дочь белорусского поэта Аркадия Кулешова презентовала в Минске книгу о своем отце

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика