У Маладзечне адбудзецца сустрэча са смаргонскай паэткай Алай Клемянок

Источник материала:  

Вечарына пройдзе 22 лютага ў прыватнай гасцёўні на Чыстай, 26 у 17.00.

Сустрэча ладзіцца з нагоды з'яўлення ў кнігарні зборніка вершаў паэткі "Не пускайце ў сэрца адзіноту". Гэта чацвёртая кніга аўтаркі.

Арганізатары мерапрыемства абяцаюць і вершы, і песні.

Прыводзім адзін з вершаў Алы Клемянок.


Так, я не чалавек

"Курыца – не птушка,
Баба – не чалавек"
З народнага.

Так, я – не чалавек,
Я для мужчыны – Бог.
Пад сэрцам у мяне
жыццё ён пачынае,
і самы першы гук,
і самы першы крок,
і самы першы боль
яго са мной яднае.
Нібы сапраўдны Бог,
па вобразу свайму,
ствараю і ляплю
яго душу і цела.
Калі мужчына – зух –
мой дар памог яму,
калі наадварот –
чагось не даглядзела.
Так уладару я
над лёсам у яго,
што пазайздросцяць мне
усе багі Парнаса,
бо толькі на маё
нязгаснае святло
мужчына мой ляціць,
прышпорвае Пягаса.
Адкрыю для яго
вароты ў райскі сад,
і пеклам апяку,
калі таго заслужыць,
стаць мудрым памагу,
перавяду пагляд,
усё перамагу,
што здолею адужыць.
Ды, можа быць, і не,
і раптам ён не мой,
і я зусім не бог,
а слабая кабета?
Тады "шэршэ ля фам"
там, за яго спіной,
яна таксама бог –
я ведаю пра гэта.

Аддзел інфармацыі.

Фота zalesse.by.

←Главный приз Берлинале завоевал китайский фильм "Черный уголь, тонкий лед"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика