Музыка малітвы

Источник материала:  

Гродна рыхтуецца да XIII Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі благавест». Ён пройдзе з 19-га па 22 лютага.

— У фестывалі прымуць удзел 37 пеўчых калектываў з шасці краін, — гаворыць дырэктар фестывалю Уладзімір Лябецкі. — Акрамя беларускіх хароў і ансамбляў, прыедуць чатыры калектывы з Расіі, два — з Украіны, тры — з Польшчы, па адным — з Румыніі і Арменіі.

Арганізатары адзначаюць, што ацэньваць конкурсныя выступленні будзе складана, патрабаванні да iх прад’яўляюцца сур’ёзныя, прычым узровень майстэрства ўдзельнікаў фестывалю штогод расце.

Пазаконкурсная праграма на гэты раз будзе пашырана: адбудуцца тэматычныя фотавыставы «Нашы храмы» і «Праваслаўная Сербія вачыма беларусаў», у кінатэатры «Чырвоная зорка» пройдуць адкрытыя тэматычныя кінапаказы мастацкіх і дакументальных фільмаў на праваслаўную тэматыку, у парафіяльным комплексе Свята-Пакроўскага сабора запланаваны вечар духоўнай паэзіі і аўтарскай песні.

←Почему улица Карла Маркса перестанет быть пешеходной?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика