Дзе вы, школьныя падручнікі
У Нацыянальным гістарычным музеі адкрываецца інтэрактыўны выставачны праект «Парнат 84-11Б», прымеркаваны да дня сустрэчы выпускнікоў гімназіі-каледжа мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка.
Выстаўка незвычайная тым, што пад адным дахам збяруцца некалькі непадобных па напрамках сваёй работы мастакоў: Юрый Якавенка, Сяргей Расолька, Алег Усціновіч, Ілона Касабука, Таццяна Зазуля, Віктар Санько, Дзмітрый Галуцкі, Аляксандр Жукаў, Таццяна Крупская, Уладзімір Старушэнка, Руслан Вашкевіч і іншыя. Іх аб’ядноўвае адно — агульны дом у юнацкія гады. На слэнгу беларускай прафесійнай культурнай супольнасці Парнат — гэта школа, дзе ўжо больш за паўстагоддзя рыхтуюць прафесійных мастакоў і музыкаў. Сёння ўстанова афіцыйна называецца гімназія-каледж мастацтваў імя І.В. Ахрэмчыка.
Адметнасць праекта — гэта не толькі прадстаўленыя карціны, але яшчэ i традыцыйная сустрэча выпускнікоў у першую суботу лютага, канцэрт, лекцыя-дыялог «Тэорыя і практыкі штодзённасці» і круглы стол «Парнат і яго роля ў фарміраванні мастацкай эліты Беларусі», які правядзе куратар творчай групы, мастацтвазнаўца Таццяна Бембель.