Планета Сашы Путры

Источник материала:  

Незвычайная выстава імгненна стала папулярнай сярод жыхароў Крупскага раёна.

Гісторыка-краязнаўчы музей адкрыў экспазіцыю юнай мастачкі з Палтавы Сашы Путры. За сваё кароткае жыццё дзяўчынка паспела стварыць 2279 работ — 46 альбомаў з малюнкамі, шаржамі і вершамі, чаканкі, вышыўкі, вырабы з пластыліну, дрэва, пацерак і рознакаляровых каменьчыкаў. Рабіла нават тэхнічныя чарцяжы ў надзеі, што яны дапамогуць дарослым дасягнуць Месяца.

Саша памерла ва ўзросце 11 гадоў ад лейкеміі. Яе работы выстаўляюцца ва ўсіх еўрапейскіх краінах, СНД і нязменна выклікаюць захапленне наведвальнікаў. Дзяўчынцы пасмяротна прысуджана некалькі ўзнагарод, якімі адзначана духоўнасць яе твораў.

←Сербская певица Дивна Любоевич получила белорусскую общественную награду "Верность и вера"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика