На Еўрабачанне ад Беларусі едзе песня "Чызкейк" гурта Тэа
Дарыя, жыццё якой цесна звязана з нашым рэгіёнам, па выніках галасавання апынулася на пятым месцы на Нацыянальным адборы.
На сёлетнім адборы ўпершыню па выніках галасавання стала два лідары, якія атрымалі аднолькавую колькасць балаў. Лёс вырашала дадатковае галасаванне журы паміж двума лідарамі. Усе яны аддалі перавагу Тэа з песняй "Чызкейк".
Кліп.
Іх канкурэнтамі былі Макс Лорэнс і Дзідзюля з песняй "Now you're gone". Менавіта яны атрымалі найбольшую колькасць галасоў ад гледачоў - больш за пяць тысяч за 10 хвілін.
Відэа з Аляксандрам Саладухай з крыламі матылька выклікала вялікае чаканне сюрпрызу. Ён жа праспяваў сваю новую песню ў касцюме і запрасіў на канцэрт.
Фінал стаў незвычайна разнастайны, а многія нумары выкананыя з густам: добрая і песня, і афармленне.
Дар'я Урызчанка выступіла дастойна: пазнавальная песня, чароўны голас, але руху на сцэне не хапала.
Амаль усе песні ў фінале прагучалі на англійскай мове. Арцём Міхаленка праспяваў рускамоўную лірычную песню оперным голасам па-руску. Ніводнай беларускамоўнай песні канкурсанты фіналу не прапанавалі.
Былі рокавыя кампазіцыі.
Зоя ХРУЦКАЯ.
Фота vk.com.