«Прадам тушу кабана»
Якое ж выйсце? Для тых, хто гадаваў для сябе, прасцей прырэзаць жывёліну, хаця і тут надвор’е не спрыяе: на вуліцы стаіць цяпло. А што рабіць тым, хто гадаваў на продаж або зусім не ўжывае свініну?
На выручку прыйшоў Глыбоцкі мясакамбінат. Згодна інфармацыі намесніка дырэктара па збыце Алены Яфімавай, прадпрыемства не толькі закупляе свіней у насельніцтва, але і прапануе паслугі па іх забою. «Усплёск» заказаў быў летам мінулага года, калі рабілі «чыстую зону» вакол свінакомплекса «Маліноўшчына». Цяпер зацішша.Казалі, адзін фермер здаў дзвюх в’етнамскіх свінак, і усё на тым.
Але здзіўляе цэлы тузін аб’яў у мясцовай прэсе аб продажы свініны, накшталт, «прадам паўтушы кабана», «прадам тушу кабана, сальную».
Набраў адзін з нумароў.
— Тушу кабана яшчэ прадаяце? — удакладняю.
— Прадаю.
— Па 28 тысяч рублёў за кілаграм гатовага мяса?
— Па 28.
— Чаму так танна? Павезлі б на мясакамбінат?.. Без лішніх клопатаў…
— А там яшчэ танней. А ў мяне ад гэтых свіней і так адны страты. Кабаны перарастаюць.
Як далей прызнаўся мой суразмоўца, ён усур’ёз думаў заняцца свінагадоўляй, арганізаваць фермерскую гаспадарку. Трымаў некалькі свінаматак. Але яму прапанавалі ўзвесці двухмятровы забор і зладзіць санпрапускнік, прыняць іншыя меры бяспекі з хваробамі жывёлы. Аказалася не пад сілу. Заняўся распрадажай гаспадаркі.
Такім жа чынам зводзіць свіней і другі гаспадар. Замест парсючкоў ён цяпер вырашыў трымаць авечак.
І ўсё ж, напэўна, лепш за ўсё па рэалізацыі свініны працуе «народнае радыё». Вось і цяпер, калі пісаў гэты артыкул, патэлефанавала знаёмая з вёскі і прапанавала напалову ўзяць тушу в’етнамскага парсючка ўсяго па... 30 тысяч рублёў за кілаграм.
Пацікавіўся ў эканамічным ад-
дзеле Глыбоцкага мясакамбіната іх цэнамі на свіней у забойнай вазе. Далі наступныя лічбы: першая катэгорыя (мясныя) — 28268 тысяч рублёў за кілаграм, другая — 27317 тысяч, трэцяя (сальныя) — 23660, чацвёртая — 17480 тысяч. Гэтыя цэны аднолькавыя як для сельгаспрадпрыемстваў, так і падсобных гаспадарак насельніцтва.
Уладзімір САУЛІЧ, «СГ»