З хрэсным ходам і малітвай
10.01.2014
—
Новости Культуры
У Бабруйску асвяцілі новы храм.
Свае дзверы тут адчынiла царква ў гонар абраза Божай Маці «Знахаркі». У дзень адкрыцця біскуп Бабруйскі і Быхаўскі Серафім здзейсніў чын асвячэння храма і прачытаў малітву. Вернікі таксама прайшлі вакол царквы з хрэсным ходам.
Новы храм «прапісаўся» на скрыжаванні вуліц Мінскай, Гагарына і Лынькова. У яго падмурак у снежні 2011-га быў закладзены спецыяльна дастаўлены з турэцкага горада Эфеса камень са сцен базiлікі ў гонар Божай Маці, а таксама часціца мошчаў святога велікамучаніка і лекара Панцеляймона. Гэтыя святыні павінны стаць засцерагальнікамі як для самога драўлянага храма, так і для вернікаў.