Чайкоўскі прынёс перамогу маладзечанскім цымбалістам

Источник материала:  

Міжнародны конкурс мастацтваў і выканальніцкага майстэрства “Пецярбургская калядная Асамблея” праходзіў з 5 па 9 снежня.

Распавядае дырыжор цымбальнага аркестра музычнага каледжа імя Агінскага Сяргей Гарбуз:


− Наш ансамбль заняў першае месца. Кожны дзень членам журы даводзілася праглядаць і праслухоўваць каля 500 выканаўцаў. Кожнаму выканаўцу было адведзена па дзесяць хвілін часу. Наш калектыў выступаў два дні запар. На суд журы мы прадставілі твор вядомага кампазітара Пятра Чайкоўскага “Яловы лес зімой” і твор рускага кампазітара Славаміра Зубрыцкага “Свята”.

Акрамя таго, я быў узнагароджаны граматай “За выхаванне моладзі”. Толькі два чалавекі, акрамя мяне, атрымалі такую ўзнагароду.


Маладзечанскіх цымбалістаў ведаюць і ў Францыі

Наталля ТУР.

Фота забяспечана Алінай КАВАЛЕЎСКАЙ.

←Белорусский хореограф посвятил Нельсону Манделе танец

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика