Падарунак ад «Дарунка»

Источник материала:  

Юныя барысаўчане сталі лепшымі на міжнародным форуме.

Узорны ансамбль танца «Дарунак» дзіцячай харэаграфічнай школы мастацтваў днямі вярнуўся дадому з Міжнароднага харэаграфічнага фестывалю-форуму «Балтыйская хваля». З вялікім поспехам, галоўным прызам і званнем лаўрэата І ступені. Дзея праходзіла на цудоўным лайнеры «Рамантыка», які следаваў па маршруце Рыга — Стакгольм.

Сямнаццаць творчых калектываў спаборнічалі ў розных жанрах танцавальнага майстэрства. Выдатная тэхніка, высокая выканаўчая школа і артыстызм дазволілі калектыву з Барысава перамагчы ў даволі жорсткай канкурэнтнай барацьбе. Толькі за гэты год «Дарунак» удзельнічаў у пяці міжнародных конкурсах у Расіі, Чэхіі, Балгарыі. І заўсёды беларуская харэаграфічная школа атрымлівала высокую адзнаку прафесіяналаў.

←В Минске презентовали книгу "Герои Первой мировой" и фильм "Святая Римма"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика