Фестываль Magnificat-2013 перанесены на пачатак 2014 года

Источник материала:  
09.11.2013 19:27 — Новости Культуры

Міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat-2013, які раней быў перанесены на нявызначаны тэрмін з-за фінансавых праблем, усё ж адбудзецца ў пачатку 2014 года. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведаміў рэжысёр Юрый Гарулёў, які з'яўляецца адным з асноўных арганізатараў беларускага хрысціянскага кінафоруму.

Фестываль было вырашана правесці 4-5 студзеня 2014 года. "Як раней паведамлялася, мы пераносілі фестываль з-за фінансавых праблем, але цяпер удалося знайсці новага спонсара. Сума грошай не такая вялікая, але мы ўсё ж такі вырашылі не губляць гэты год і правесці Magnificat-2013", - растлумачыў рэжысёр. Ён таксама адзначыў, што пасля паведамлення аб пераносе фестывалю на нявызначаны тэрмін паступіла мноства пісем са словамі падтрымкі і спагады. "Відаць, усе маліліся за нас, каб усё было добра, і Бог гэта пачуў", - падкрэсліў ён.

Юрый Гарулёў дадаў, што Magnificat-2014 таксама пройдзе ў 2014 годзе, хутчэй за ўсё, восенню. Пры гэтым частка фільмаў, якія раней заяўляліся на 2013 год, увойдуць у праграму менавіта Magnificat-2014.

Апошнія гады Міжнародны фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм Magnificat праходзіў у верасні ў Мінску, а таксама Глыбокім і бліжэйшых населеных пунктах. У мінулым годзе на восьмым фестывалі былі прадстаўлены стужкі з больш чым 16 краін, у тым ліку Балгарыі, Германіі, Грузіі, Канады, Латвіі, Расіі, Украіны. Фестываль патрануецца Канферэнцыяй каталіцкіх біскупаў Беларусі, а заснаваны быў каталіцкай асацыяцыяй Signis-Belarus, студыяй "Стоп-кадр", а таксама Віцебскай каталіцкай епархіяй і часопісам "Дыялог".

←В Беларуси стартовал международный конкурс исполнителей на струнных смычковых инструментах им. М.Ельского

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика