I немагчымае магчыма…
Сёння звернемся да паэзіі Аляксандра Блока. У яго творчасці Расія займала значнае месца. Яна была для паэта велізарным духоўным патэнцыялам, давала мужнасць і надзею на будучае. Узгадаем аднайменны верш:
Опять, как в годы золотые,
Три стертых треплются шлеи,
И вязнут спицы расписные
В расхлябанные колеи...
Россия, нищая Россия,
Мне избы серые твои,
Твои мне песни ветровые, —
Как слезы первые любви!
Тебя жалеть я не умею
И крест свой бережно несу...
Какому хочешь чародею
Отдай разбойную красу!
Пускай заманит и обманет, —
Не пропадешь, не сгинешь ты,
И лишь забота затуманит
Твои прекрасные черты...
Ну что ж? Одной заботой боле —
Одной слезой река шумней.
А ты все та же — лес, да поле,
Да плат узорный до бровей...
И невозможное возможно,
Дорога долгая легка,
Когда блеснет в дали дорожной
Мгновенный взор из-под платка,
Когда звенит тоской острожной
Глухая песня ямщика!..
А вось як гучыць гэты твор у перакладзе на беларускую мову, які зрабіў Мікола Федзюковіч:
Як і калісьці — над краінай
Трымціць кастрычнік залаты,
І грузнуць спіцы ў каляінах,
І размываюцца сляды...
Расія, бедная Расія,
Яны — лаві іх, не лаві, —
Твае напевы ветравыя —
Як слёзы першыя любві.
Не пашкадую, бо не ўмею,
Як і раней, свой крыж нясу...
Якому хочаш чарадзею
Аддай разбойную красу!
Няхай забавяць сны і мары, —
Мінулае не адышло,
І толькі клопат зноў захмарыць
Тваё прыгожае чало.
Ну што ж? Адной турботай болей,
Яшчэ адной слязой — гарчэй,
А ты ўсё тая ж — з лесам, полем
Ды ўзорнай хустай да вачэй.
І немагчымае магчыма,
І шлях — не доўгі і цяжкі,
Калі мільгне з вачэй жанчыны
Ласкавы позірк з-пад рукі
І празвініць журбой айчыннай
Глухая песня з-за ракі!..
На гэтым сёння ставiм кропку. Спадзяюся, у наступны раз зноўку нешта цiкавае пашукаем.