Стужкі з таямніцамі
Уступнае слова скажа старшыня журы конкурсу дзіцячых і юнацкіх фільмаў «Лістападзік» Галіна Данэлія. Фільм адкрыцця ў гэтым годзе — беларуская карціна «Кіндэрвілейскі прывід» Алены Туравай, якая возьме ўдзел у конкурсе, а таксама яшчэ сем стужак: «Каваль з Падлесся» Паўла Гобля (Чэхія — Славакія), «Грандыёзнае птушынае спаборніцтва» Хрысціяна Дзюэкера (Данія), «Ягорава таямніца» Аляксандры Ярафеевай (Расія), «Таямнічы хлопчык» Дражэна Жарковіча (Славакія), «Клара і мядзведзевы таямніцы» Тобіяса Інайхена (Швейцарыя — Германія), «Мама, я цябе люблю» Яніса Нордса (Латвія — Літва), «Падарожжа Ігара і жураўлёў» Яўгена Румана (Ізраіль — Германія — Польшча) і «Не чакай хвалы» Яна Цзын’я (Кітай — Паўднёвая Карэя). Усе фільмы разлічаныя на сямейны прагляд. Падчас «Лістападзіка» пройдуць пазаконкурсныя паказы. Асобная праграма прысвечана мультфільмам беларускіх кінематаграфістаў.
Закрыццё і ўзнагароджанне пераможцаў «Лістападзіка» адбудзецца ў кінатэатры «Піянер» 5 лістапада.
Падрыхтавала Вера ГНІЛАЗУБ, «БН»