Беларускі фестываль “Бардаўская восень” у Польшчы адсвяткуе 20-годдзе

Источник материала:  
24.10.2013 20:18 — Новости Культуры


Юбілейны фестываль беларускай бардаўскай ды аўтарскай песні “Бардаўская восень 2013” стартуе ў 20-ы раз у Польшчы ў апошнія выходныя кастрычніка.

Беларускі фестываль “Бардаўская восень” у Польшчы адсвяткуе 20-годдзе

На мерапрыемствах у Бельску-Падляшскім і Беластоку 25-27 кастрычніка выступяць самыя яскравыя выканаўцы з Беларусі і Польшчы, якіх можна было пачуць на фестывальных пляцоўках за апошнія два дзесяцігоддзі. Традыцыйна шэраг суправаджальных канцэртаў пройдзе і ў іншых гарадах і вёсках Падляшша.

У межах фестывалю запланаваныя выступы Зьміцера Вайцюшкевіча & WZ Orkiestra, Віктара Шалкевіча, Алеся Камоцкага, гуртоў Re1ikt, Ilo&Friends і інш.

Праграма “Бардаўскай восені” сёлета падзеленая на дзве часткі: “Вытокі” і “Новыя плыні”. У першай выступяць выканаўцы-пачынальнікі фестывалю, тыя, хто ствараў яго цёплую і сяброўскую атмасферу, а ў другой — творцы, што дзякуючы ўдзелу ў конкурснай частцы здолелі прыцягнуць да сябе ўвагу публікі і журы.

Прамая трансляцыя з выбраных канцэртаў фестывалю “Бардаўская Восень 2013”адбудзецца на Радыё Рацыя.



←Самым влиятельным человеком в искусстве стала сестра эмира Катара

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика