Клуб аматараў песні “Верасень” стаў “народным”
17.10.2013
—
Новости Культуры

Клуб аматараў песні “Верасень” Мядзельскага ГДК атрымаў ганаровае найменне “народны”.
Яно прысуджана пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь за дасягнутыя поспехі ў развіцці аматарскай мастацкай творчасці, актыўную канцэртную дзейнасць, папулярызацыю песні.
У клубе “Верасень” аб’яднаны мядзяльчане сталага ўзросту, сапраўдныя аматары песні. Кіруе ім лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Стэла Іванова.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота vk.com