Выстава лялек пройдзе ў Вілейцы
17.10.2013
—
Новости Культуры
19 кастрычніка а 17 гадзіне ў зале выстаў імя Нікадзіма Сілівановіча краязнаўчага музея адбудзецца выстава аўтарскіх лялек Ганны Балаш.
Кожную ляльку Ганна Балаш стварае вельмі старанна, надзяляючы сваё тварэнне сэрцам у прамым сэнсе.
У адным інтэрв’ю яна сказала: “Лялькі – гэта прыдуманая або непрыдуманая гісторыя. Мне вельмі падабаецца заплятаць як бы праўду ці няпраўду. А лялькі... Я збіраю, я ведаю розныя гісторыі розных людзей. І калі трапляе нейкі тэкстыль, гістарычны, або нейчая сукенка, я ведаю гісторыю гэтага чалавека і мне цікава яе перадаць далей”.
А яшчэ ў кожнай ёсць сваё непаўторнае імя. Лялькі майстрыхі жывуць у Маскве, Таліне, Мадрыдзе, Лондане. А вось цяпер завіталі і ў Вілейку.
Наталля ТУР.
Фота gp.by