На Лепельшчыне ўпершыню правялі хлебны фэст

Источник материала:  
01.10.2013 20:56 — Новости Культуры


Гасцямі фэсту сталі гурты "Паўночная Сухадроўка" з Віцебска і "Літы талер" з Мінска. Яны не толькі выступілі перад гледачамі, але далі майстар-класы па старадаўніх танцах. Свята адбылося пры падтрымцы грамадскай кампаніі "Зробім лепш".

Даведка TUT.BY: Багач - свята, якое ў беларускім народным календары заканчвала цыкл вырошчвання ўраджаю. Аднайменную назву - "багач" - меў лубок з жытам, у сярэдзіну якога ўстаўлялася свечка. Жыта для "багача" зносілі жыхары ўсёй вёскі. Пасля набажэнства лубок з жытам і запаленай свечкай у суправаджэньні ўсёй грамады абносіўся па ўсёй вёсцы. Затым удзельнікі ішлі да хаты, у якую на цэлы год пераносіўся "багач".

Абрад быў скіраваны на захаванне дабрабыту, ураджайнасці, плоднасці жывёлы і сямейнага ладу.

Чытайце таксама:
Вялес стварыў кампанію Перуну: на фэсце пад Лепелем робяць этнадыскатэкі і скульптуры паганскіх багоў

←Юные потомки народных мастеров Гомельской области представили свои работы в Минске

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика