У мядзельскім музеі пачалася выстава Леаніда Безнаса
23.08.2013
—
Новости Культуры

У музеі народнай славы адкрылася выстава жывапісу і графікі “Радзіма”. На ёй прадстаўлены творы члена-карэспандэнта Пятроўскай Акадэміі навук і мастацтваў Леаніда Безнаса.
Сваё жыццё ён звязаў з ваенным флотам, аднак ніколі не разлучаўся з эцюднікам. Нямала карцін намаляваў падчас адпачынку на Мядзельшчыне.
На выставе прадстаўлена 34 працы: нарачанскія краявіды, выявы храмаў, нацюрморты. Працягнецца выстава да 19 верасня.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.