Выставу ў Вілейцы адкрые дэфіле
21.08.2013
—
Новости Культуры
У выставачнай зале імя Сілівановіча Вілейскага музея 27 жніўня а 17 гадзіне адбудзецца адкрыццё выставы дызайнера адзення віляйчанкі Таццяны Уладыка.
– Выстава пройдзе ў рамках праекта "ART-Vilejka". Творчы шлях". Ён ставіць на мэце паказаць творчы шлях маладых творцаў Вілейшчыны, – расказала навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.
На выставе будуць прадстаўлены эскізы да першай калекцыі Таццяны Уладыка “Silk jazz melody” і само адзенне на манекенах. Працягнецца выстава да канца верасня.
На адкрыцці выставы адбудзецца дэфіле мадэляў у адзенні з названай калекцыі.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота ann-kos.blogspot.com