Віляйчане вызначыліся са святам: у Віллянін дзень адбудзецца конкурс “Ад пакалення да пакалення”

Источник материала:  

“РГ” паведамляла, што віляйчанам прапануецца выбраць, якое свята праводзіць у Віллянін дзень. У выніку інтэрнэт-галасаванняў перавага аддадзена сямейнаму святу. – Гэта будзе конкурс сярод бабуль, дзядуль і унукаў “Ад пакалення да пакалення”, – паведаміла намеснік дырэктара Вілейскага Палаца культуры Вольга Шляпо.

Будзе ён складацца з трох тураў: “Візітоўка”, “Творчы конкурс” і кулінарны конкурс “Бабуліны бліны”.  Бліны таксама трэба будзе прадставіць творча і арыгінальна.  

Цяпер шукаюць удзельнікаў конкурсу – будзе пяць, а можа і больш, каманд.

Улічана і сама цікавая прапанова, якая паступіла ад віляйчан: увасобіць у свяце паданне аб стварэнні Вілейкі. Яно будзе прадстаўлена падчас адкрыцця.

У свяце чакаецца ўдзел рыцарскага клуба “Паходня”. Будуць працаваць гульнявыя пляцоўкі для дзяцей. Адна з найцікавейшых – “Пясочны горад”.

Свята пачнецца ў 17 гадзін 30 жніўня на Вілляніным хутары.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота plus.google.com

←Возвращение «Великолепной семерки»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика