Паеду я ў горад Анапу

Источник материала:  

Камедыя «Выкрасці Бельмандо» прыме ўдзел у фестывалі «Кінашок»

Камедыя «Выкрасці Бельмандо», знятая на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Мікалаем Князевым у 2012 годзе, прыме ўдзел у пазаконкурснай праграме поўнаметражных фільмаў «Кіно на плошчы» ў рамках ХХII Адкрытага фестывалю краін СНД, Латвіі, Літвы і Эстоніі «Кінашок», паведамілі БЕЛТА на кінастудыі «Беларусьфільм».

У гэтым годзе кінафестываль пройдзе з 14-га па 21 верасня. Галоўны прыз форуму «Залатая лаза» ўручаецца прадзюсару за лепшы поўнаметражны фільм. Акрамя гэтага, вызначаюцца пераможцы ў намінацыях «Лепшая рэжысура», «Лепшы сцэнарый», «Лепшая жаночая роля», «Лепшая мужчынская роля», уручаюцца прыз імя А. Княжынскага за лепшую аператарскую работу, спецыяльны дыплом Вялікага журы.

Фестываль «Кінашок» праводзіцца з 1992 года ў Анапе.У 2012 годзе на кінафоруме прызам «За лепшую мужчынскую ролю» быў адзначаны акцёр Уладзімір Свірскі — выканаўца галоўнай ролі пуцявога абходчыка Сушчэні ў экранізацыі аповесці Васіля Быкава «У тумане» рэжысёра Сяргея Лазніцы (сумесная вытворчасць Беларусі, Германіі, Расіі, Латвіі, Нідэрландаў і Фонду падтрымкі еўрапейскага кіно EURIMAGES).

←Прокопцов: мы планируем сформировать целый музейный квартал со всей инфраструктурой

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика