У Вілейцы пройдзе выстава мастака з Вільні Юрыя Герасімовіча

Источник материала:  

Адна з карцін мастака. "Качанкоўскі лес", 2013.

У выставачнай зале імя Сілівановіча Вілейскага краязнаўчага музея пройдзе новая выстава. Тут 10 жніўня а семнаццатай гадзіне запланавана адкрыццё выставы карцін Юрыя Герасімовіча.

Жыве мастак у Вільні, але карані яго з Вілейшчыны, Юры часта бывае тут.

На выставе мастак прадставіць нацюрморты, краявіды Вілейшчыны, Вільні.  

У наступным нумары “РГ” у наступную пятніцу чытайце вялікае інтэрв’ю з творцам. У прыватнасці, з яго даведаецеся, як Юрыю ўдалося спалучаць мастацтва з вайсковай службай (ён шмат год служыў у Каўнаскай 7-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі).

Аддзел інфармацыі.

Фота забяспечана Юрыем ГЕРАСІМОВІЧАМ.

←Директору Национального художественного музея Владимиру Прокопцову исполняется 60 лет

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика