У Мядзеле адзначаць Свята возера з валыншчыкамі і аквабайкерамі

Источник материала:  

Возера Мястра

На гарадскім пляжы ў райцэнтры ў суботу, 27 ліпеня, пройдзе абласное Свята возера.

Будуць працаваць пяць пляцовак: цэнтральная, “Дзіцячыя пацешкі”, “Рыцарскі лагер”, “Рамесны карагод”, “Водная алімпіяда па-мядзельску”.

Выступяць аматарскія мастацкія калектывы, беларуская спявачка Вольга Плотнікава, па возеры будуць ездзіць аквабайкеры. Удзельнікі свята пабачаць валыншчыкаў і паўдзельнічаюць у майстар-класе па сярэднявечных танцах. Пройдуць спартыўныя спаборніцтвы, водна-пеннае шоу.

Свае вырабы прадставzць народныя майстры з Мядзельшчыны і суседніх раёнаў, паведаміла в. а. дырэктара раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра Тамара Кардзеёнак.

Пачнецца свята ў 16 гадзін.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Алеся ВЫСОЦКАГА.

←Поэт, прозаик Евгений Евтушенко отмечает 80-летие

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика