У мядзельскім музеі працуе фотавыстава “Дзеці свету”
15.07.2013
—
Новости Культуры
У музеі народнай славы працуе фотавыстава “Дзеці свету”.
На ёй можна пазнаёміцца са здымкамі фотамастачкі з Мінска Ганны Дрозд. Прадстаўлены фатаграфіі дзяцей, зробленыя падчас вандровак па розных краінах.
Працягнецца выстава па 30 ліпеня, паведаміла галоўны захавальнік фондаў музея Наталля Бурак.
Алесь ВЫСОЦКІ.
Фота znyata.com