Белы бусел у белым небе…
Гэты верш пра Уладзiміра Высоцкага напісаў Булат Акуджава. Нагадаем нашым чытачам некалькі радкоў з твора:
О Володе Высоцком я песню придумать решил:
Вот еще одному не вернуться домой из похода.
Говорят, что грешил, что не к сроку свечу затушил...
Как умел, так и жил, а безгрешных не знает природа…
А вось як гэты верш цалкам гучыць у перакладзе на беларускую мову, які зрабіў Міхась Булавацкі:
Пра Валодзю Высоцкага рвалася песня з душы:
Вось яшчэ аднаму не вярнуцца дадому з паходу.
Кажуць, быццам грашыў, быццам свечку не ў час патушыў.
Як умеў, так і жыў, а бязгрэшных не мае прырода.
Ненадоўга разлука, на міг, а затым чарадой
Адпраўляцца і нам па слядах па яго па гарачых...
Хай гучыць над Масквою ахрыплы яго барытон,
Ну а мы разам з ім пасмяёмся і разам паплачам.
Пра Валодзю Высоцкага песню пісаць я хацеў,
Але рукі дрыжэлі і з вершам матыў не радніўся...
Белы бусел маскоўскі на белае неба ўзляцеў,
Чорны бусел маскоўскі на чорную глебу спусціўся...
А цяпер некалькі слоў звычайных перакладаў:
издревле — спрадвеку
пряник — пернік
снаряжение — рыштунак
наряд — убор
очистки — шалупінне
бродяга — валацуга
Ну, дастаткова на сёння, а ў наступны раз, спадзяюся, зноўку штосьці цікавае перакладзём.