Госцi з мінулага

Источник материала:  

У Мінску пачынаюцца здымкі дзіцячай прыгодніцкай камедыі «Неверагоднае перамяшчэнне».

У ролі рэжысёра дэбютуе выпускнік Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Аляксандр Анісімаў — аўтар шэрагу дакументальных фільмаў. Сцэнарый напісала Рыта Шаграй.

Герой фільма — вучань 4-га класа Ваня Фёдараў — марыць аб камп’ютарнай праграме, якая зможа рабіць за яго дамашнія заданні. Аднак эксперымент юнага генія прыводзіць да зусім непрадказальнага выніку: з’яўляюцца няпрошаныя госцi з мінулага, а менавiта знакаміты алхімік і раз’юшаныя інквізітары. Задача героя — выправіць сітуацыю і вярнуць усё на свае месцы.

Галоўныя ролі ў фільме выканаюць сталічныя школьнікі.

Выхад стужкі запланаваны на май 2014 года. Першымі гледачамі карціны стануць беларускія вучні.

←Новейшая история Беларуси представлена на выставке в Национальной библиотеке

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика