Радасць салодкага фестывалю
26.06.2013
—
Новости Культуры
Раённае свята прайшло ў вёсцы Дварэц, клубнічнай сталіцы Лунінеччыны.
На свята Сёмухі, якое праваслаўныя вернікі Беларусі святкавалі ў мінулую нядзелю, у Лунінецкім раёне адкрыліся адразу дзве выставы: «Лунінецкія клубніцы» і «Шчадроты Палескага краю». Тут народныя майстры прадставілі ўвазе гасцей свае шматлікія вырабы: ручнікі, цацкі, малюнкі, так ці інакш звязаныя з галоўным брэндам мясцовасці — клубніцамі.
Дарэчы, менавіта за развіццё гэтага брэнда загадчыца аддзела культуры Лунінецкага райвыканкама Ганна Баецкая ўручыла ўзнагароды.
— Спадзяюся, што з цягам часу гэтае пакуль маладое свята стане сапраўдным фестывалем, — адзначыла яна.