Спектакль для дарослых пра жыццё і дзяцей “Маё сэрца б’ецца” — 15 чэрвеня ў КЗ “Мінск”
15 чэрвеня ў канцэртная залі “Мінск” у межах праекту “У абарону жыцця” адбудзецца спектакль “Маё сэрца б’ецца”.
Гэты праект упершыню стартаваў 9 год таму, у яго фармаце адбылося шмат разнастайных конкурсаў і імпрэз.
Прэм’ера спектакля “Маё сэрца б’ецца” ў пастаноўцы Паўла Харланчука адбылася ў 2009 г.
“Маё сэрца б’ецца” — гэта дзьве гісторыі, якія пераплятаюцца адна з другой. У нябеснай школцы дзеці, якія яшчэ не нарадзіліся, спасцігаюць такія навукі, як дзіцячая непасрэднасць, бацькоўская логіка, засвойваюць лексіку нованароджанага і з нецярплівасьцю чакаюць свой “выпускны” — сустрэчу з бацькамі. У гэты час маладая сям’я Кастуся і Ганны стаіць перад выбарам: пазбавіцца ад дзіцяці, якога яны чакаюць, ці захаваць маленькае жыццё?
У пастаноўцы гучыць музыка аўтара і кампазітара Алёны Сітнік. Ролі дарослых выконваюць вядомыя акторы — Павал і Ганна Харланчук, Ганна Хітрык і іншыя. Ролі дзяцей выконваюць… дзеці. З часоў прэм’ернага паказа маленькія акторы выраслі і на змену ім прыйшлі новыя хлопчыкі і дзяўчынкі.
Пастаноўка разлічаная на шырокую аўдыторыю — гледачоў чакаюць добры гумар і прыгожая музыка, слёзы і смутак.