Фатограф Віталь Раковіч падараваў музею ўсе здымкі з выставы пра Вілейшчыну

Источник материала:  

Адзін са здымкаў Віталя Раковіча

У выставачнай зале імя Сілівановіча прайшла фотавыстава “Вілейшчына на фотаздымках Віталя Раковіча”. Старшыня народнага фотаклуба "Мінск", удзельнік шматлікіх выстаў прадставіў на ёй фатаграфіі краявідаў і архітэктурных помнікаў Вілейшчыны.

Апроч выставачнай залы, частка фатаграфій дэманстравалася ў навучальных установах Вілейкі і Куранецкай школе. Там жа паказвалі і відэафільм брата Віталя – Аляксея Раковіча “Беларускія нацыянальныя стравы”.

Па завяршэнні выставы ўсе 63 здымкі засталіся ў краязнаўчым музеі – Віталь Раковіч падараваў іх установе.

– Гэта шыкоўны падарунак, – кажа старшы навуковы супрацоўнік музея Вольга Коласава. – Здымкі можна выкарыстоўваць як ілюстрацыйны і наглядны матэрыял.

Алесь ВЫСОЦКІ.

Фота Віталя Раковіча з сайта tio.by

←В XX Международном фестивале духовной музыки "Магутны Божа" примут участие представители 15 стран

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика