Мінскі панк-гурт Amaroka прэзентаваў новы альбом Pastka

Источник материала:  
29.05.2013 15:23 — Новости Культуры


Мінскі панк-гурт Amaroka прэзентаваў новы альбом PastkaМінскі панк-гурт Amaroka прэзентаваў на партале Ultra-Music.com свой новы паўнафарматны альбом Pastka. Рэліз складаецца з 12 трэкаў: 9 на беларускай мове і 3 бонусы па-ангельску.

«Мы распачалі падрыхтоўку альбому яшчэ ў пачатку верасня мінулага года, — распавядае лідар гурта Зміцер Афанасенка. — Потым па сямейных абставінах прыйшлося развітацца з нашым бубначом Ціханам Батурай. Але ў хуткім часе, дзякуй лёсу, да нас вярнуўся ранейшы бубнач Аляксандар Кунскі. За месяц штодзённых рэпетыцый вялікімі намаганнямі мы зрабілі праграму і запісалі яе».

У якасці эксперыменту Amaroka упершыню запісалі песні на ангельскай мове. Гэта пераклады трох беларускамоўных кампазіцый з альбому: Hubliaju kachańnie (Giving Up The Love), Pradajem (We’re Selling) і Štučny śviet (Artificial World).

Да працы з гукам музыкі паставіліся надзвычай адказна. Запіс трэкаў адбываўся ў студыі Mapletree, звядзенне зрабіў музыка і гукарэжысёр Андрэй Шлык, які ўжо працаваў з Amaroka падчас запісу міні-альбому Puls. Майстэрынгам займаўся Ян Каламыцкі са студыі BigBrain Production у польскім Гданьску.

26 траўня гурт упершыню выканаў новую праграму на вялікім канцэрце ў клубе Re:Public, а ўжо 9 чэрвеня Amaroka прэзентуе альбом Pastka ў Віцебску на гала-канцэрце фестывалю No Logo Fest’13.




←Участников из девяти стран соберет праздник традиционной культуры "Браславские зарницы-2013"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика