Нашы ў Канах

Источник материала:  

Пяць карцін прадстаўляе на сусветна вядомым форуме ў Францыі Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм»

Блакітны бераг Францыі ў гэтыя дні стаў цэнтрам сусветнай кінематаграфічнай культуры. У Канах адкрыўся 66-ы Міжнародны фестываль. Кінаагляд пройдзе па 26 мая, паведамляе БЕЛТА.

Стартаваў форум стужкай аўстралійскага рэжысёра База Лурмана «Вялікі Гэтсбі» з Леанарда Дзі Капрыа. У асноўнай конкурснай праграме заяўлена 19 фільмаў. Старшыня журы — амерыканскі рэжысёр і прадзюсар Стывен Спілберг.

Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» прадставіць на кінааглядзе пяць карцін. У асноўным конкурсе фільмы не ўдзельнічаюць. Стужкі пакажуць у спецыяльнай праграме «Short Film Corner» («Куток кароткаметражных фільмаў»). Секцыя была створана ў 2004 годзе, каб знаёміць прафесіяналаў з творчасцю маладых рэжысёраў. На форуме таксама праходзяць лекцыі і майстар-класы, якія дазваляюць кінематаграфістам розных краін усталёўваць творчыя кантакты і наладжваць сувязі.

Беларуская анімацыя прадстаўлена прэм’ернай стужкай «Рыбка па імені Нельга-3» рэжысёра Аляксандра Ленкіна і адзначаным прызамі на міжнародных фестывалях фільмам Міхаіла Тумелі «Як служыў я ў пана». У дакументальную праграму ўключаны фільмы «Асаблівы тэатр. У пошуках шчасця» Кацярыны Махавай, «Забраны край» Юрыя Цімафеева і «Аксана Волкава. A prima vista» Наталлі Жамойдзік.

У Канах пачаў працу і нацыянальны павільён Беларусі, удзел у якім для айчынных кінематаграфістаў стаў прафесійнай традыцыяй. Сярод асноўных задачпаказаць прывабнасць працы ў нашай краіне і вывесці беларускія праекты на сусветны ўзровень. Плануецца правесці перамовы з прадстаўнікамі кінакампаній Францыі, Славакіі, Чэхіі, Латвіі, Эстоніі, Ізраіля. Таксама будзе вывучацца цікавасць да магчымага продажу першага беларускага поўнаметражнага анімацыйнага фільма «Прыгоды Несцеркі» рэжысёра Ігара Волчака. Спецыяльна для замежных партнёраў зроблены варыянт мультфільма з англійскімі субцітрамі.

Упершыню Канскі кінафестываль быў праведзены ў 1946 годзе і з тых часоў стаў штогадовым. Самы ганаровы прыз форуму — «Залатая пальмавая галіна», якая прысуджаецца за лепшую карціну.

←Определились все участники финала «Евровидения-2013»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика