Мядзельскія “Агеньчыкі” ізноў сталі лаўрэатамі творчага конкурсу

Источник материала:  

З узнагародамі – квартэт “Агеньчыкі” (Мікіта Сямітка, Аляксандр Нікіценка, Фрыда Савіцкая і Каця Ардынец)

Насычанымі выдаліся апошнія дні для выхаванцаў Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў. “РГ” паведамляла пра іх поспех на міжнародным форуме-конкурсе дзіцяча-юнацкай творчасці “Star show”.

Адразу ж пасля гэтага мядзяльчане вызначыліся на пятым міжнародным творчым конкурсе “Кубак Еўропы”: вакальны ансамбль дзіцячай школы мастацтваў “Агеньчыкі” стаў лаўрэатам трэцяй ступені.

Конкурс праходзіў у Мінску з 22 па 25 красавіка. Ён праводзіцца міжнародным дабрачынным фондам “Наша будучыня” (Расія) пры падтрымцы Міністэрстваў культуры РФ і РБ.

–  Конкурс прэстыжны: працуе прадстаўнічае журы з розных краін, вядзецца строгі адбор, – расказвае дырэктар Мядзельскай дзіцячай школы мастацтваў Алена Касарэўская. – Нават тое, нашы квартэт здолеў прайсці адбор на конкурс, – гэта ўжо вялікае дасягненне. А яны ж сталі лаўрэатамі.

Таксама мядзельскія дзеці атрымалі спецыяльны прыз журы: запрашэнне на Усерасійскі конкурс “Садружнасць”, які пройдзе ў Сочы ў ліпені.

Спяваюць у квартэце “Агеньчыкі” Мікіта Сямітка, Аляксандр Нікіценка,Фрыда Савіцкая і Каця Ардынец. Кіраўнік вакальнага ансамбля – Кацярына Цурганава.

Алесь ВЫСОЦКІ.

ФотаКацярыны Цурганавай.

Чытайце на гэту тэму таксама:

25.04.2013 Мядзяльчане вызначыліся на “Star show”

 

←Этим летом на ул. Карла Маркса в Минске каждое воскресенье будут танцевать линди хоп

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика